22.02.2024

Прынялі ўдзел у творчай сустрэчы з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Саладухам

21 лютага 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва па запрашэнні кіраўніцтва Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа прынялі ўдзел у творчай сустрэчы з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Саладухам у межах эксклюзіўнага музейнага праекта “Простыя словы: 65.0”.

2024 год з’яўляецца юбілейным для Дома-музея народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, дзе пры яго жыцці панавала творчая і сяброўская атмасфера.

Дырэктар и калектыў БДАМЛМ віншуе нашых калегаў і партнёраў са святам! Жадае моцнага здароў’я, плённай працы і рэалізаціі ўсіх творчых праектаў!

Фатаграфіі:

1. Падчас мерапрыемства М.І. Пышынская, А.А.Макаранка і Н.П. Прынько

2. А.А.Макаранка з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь А.А.Саладухам

3. М.І. Пышынская з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь А.А.Саладухам

4. Падчас выступлення заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь А.А.Саладухі