28.08.2025

Працоўны візіт архівістаў БДАМЛМ у музей НАНБ

27 жніўня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі”.

Фонды музея старажытнабеларускай культуры збіраліся навукоўцамі ў экспедыцыях яшчэ з 1960-х гадоў, але афіцыйны статус “музей” наданы зусім нядаўна. Экспазіцыя з каштоўнымі артэфактамі беларускай культуры атрымала рэнавацыю і зноў прымае наведвальнікаў: як калег-спецыялістаў, так і звычайных грамадзян і турыстаў. Архівісты азнаёміліся з унікальнымі прадметамі ў сучаснай экспазіцыйнай прасторы, зацікавіліся навуковымі даследаваннямі калег-музеязанўцаў, прапанавалі супрацоўніцтва ў навуковай сферы па вывучэнні і папулярызацыі мастацтва і культуры Беларусі.