Укладальнік – літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік БДАМЛМ Віктар Жыбуль.
Выданне здзейсненае ў межах выдавецкай ініцыятывы "Пфляўмбаўм".
"Неба мнагавокае" - першая асобная кніга Наталлі ВІшнеўскай (1907-1989), паэткі з драматычным лёсам, актыўнай удзельніцы літаратурнага згуртавання "Маладняк". Яе творы вызначаюцца тонкім лірызмам, настраёвасцю, кампазіцыйнай зграбнасцю, яркімі эпітэтамі. У кнігу ўключаны ўсе вядомыя на сёння вершы Наталлі ВІшнеўскай, апавяданне "Завея", а таксама лісты 1961-1989 гг., большасць з якіх адрасавана вядомаму паэту, празаіку і перакладчыку Сяргею Грахоўскаму.
Укладальнік – літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік БДАМЛМ Віктар Жыбуль.
Выданне здзейсненае ў межах выдавецкай ініцыятывы "Пфляўмбаўм".