Рыхтуючы да друку свае ўспаміны дзяячка сутыкнулася са шматлікімі цэнзурнымі перашколамі. Упершыню яны ўбачылі свет у 1974 г. – праз некалькі месяцаў пасля яе смерці. Новае ж выданне, заснаванае найперш на рукапісах, што захоўваюцца ў асабістым фондзе П. Мядзёлкі (БДАМЛМ, Ф. 403), пераважае папярэдняе амаль у тры разы. Яно ўвабрала ў сябе і ўжо вядомую першую кнігу “Сцежак жыцця” (але са шматлікімі адноўленымі фрагментамі), і другую кнігу, і “Беглыя нататкі для памяці. Факты, якія не могуць і не павінны быць апублікаваны”, а таксама лісты і іншыя дакументы да гісторыі выдання ўспамінаў П. Мядзёлкі.
Прадмова, падрыхтоўка тэксту да друку, каментары – дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка.