19.10.2026

«Архіўная справа» ў аб’ектыве «Пазітыву»: работнікі БДАМЛМ наведалі адкрыццё фотавыставы ў Бібліятэцы імя Янкі Купалы

6 кастрычніка 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё тэматычнай фотавыставы «Архіўная справа», якое адбылося ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г.Мінска.

Праект прадстаўлены Цэнтральнай бібліятэкай імя Янкі Купалы і ўдзельнікамі фотапрактыкума «Пазітыў». У экспазіцыі прэзентаваны фотаздымкі дзяржаўных архіўных устаноў Мінска і асноўных занальных архіваў рэспублікі, дапоўненыя гістарычнымі звесткамі пра іх заснаванне і развіццё айчыннай архіўнай галіны.

Для работнікаў БДАМЛМ знаёмства з экспазіцыяй стала выдатнай нагодай убачыць працоўныя будні і архітэктуру архіваў праз прызму мастацкай фатаграфіі, а таксама падтрымаць супрацоўніцтва з калегамі-бібліятэкарамі.