Архівы – гэта неацэннае сховішча гістарычнай памяці, культурнага кода і дакументальнай спадчыны нашай краіны. За сухімі радкамі вопісаў і жаўтлявымі старонкамі архіўных спраў стаіць каласальная, карпатлівая праца архівістаў.
Дарагія калегі, сябры, ветэраны архіўнай галіны!
Калектыў БДАМЛМ ад усёй душы віншуе вас з прафесійным святам! Няхай ваша архіўная праца заўсёды прыносіць радасць адкрыццяў, пачуццё глыбокага задавальнення і гонару за выбраную справу.
Зычым вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, прафесійнага даўгалецця, выдатных умоў працы, новых унікальных знаходак і папаўнення фондаў!
Са святам!
З Днём архівіста!

