05.10.2026

Да 105-годдзя Аляксандры Клімавай: дакументы з фондаў БДАМЛМ у рэпартажы тэлеканала «Беларусь 3»

1 кастрычніка споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння выдатнай актрысы, народнай артысткі СССР Аляксандры Іванаўны Клімавай. Больш за паўстагоддзя свайго жыцця яна прысвяціла служэнню на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, стварыўшы цэлую галерэю незабыўных сцэнічных вобразаў.

Напярэдадні юбілейнай даты ў сценах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся здымкі рэпартажу для праграмы «Навіны культуры» тэлеканала «Беларусь 3». У архіве-музеі беражліва захоўваецца багаты сямейны фонд Клімавай-Душачкіных.

Сын Аляксандры Клімавай, акцёр Тэатра імя М. Горкага Андрэй Душачкін у сваім інтэрв’ю праграме падзяліўся цеплымі ўспамінамі пра тое, якой Аляксандра Іванаўна запомнілася сваім родным і блізкім, а таксама пра яе беззаветную адданасць тэатральнаму мастацтву.

Падчас працы над сюжэтам карэспандэнт Алеся Давідовіч выкарыстала ўнікальныя архіўныя дакументы, фатаграфіі і асабістыя матэрыялы з фонда Клімавай-Душачкіных, якія раскрываюць яркі творчы шлях і прыватнае жыццё легендарнай актрысы.

Паглядзець рэпартаж праграмы «Навіны культуры» можна па спасылцы.