М.М.Улашчык (1906–1986) – выбітны дзеяч беларускай навукі, аўтар больш за 400 прац па гісторыі, археаграфіі, крыніцазнаўстве і краязнаўстве, член Археаграфічнай камісіі Акадэміі навук СССР. Ён зрабіў значны ўнёсак у вывучэнне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду, беларускага летапісання, мемуараў і дзённікаў. Яго ўласныя ўспаміны, нататкі па краязнаўстве і эпісталярная спадчына – важная гістарычная і літаратуразнаўчая крыніца. Асаблівасцю прац М.М.Улашчыка з'яўляецца міждысцыплінарнасць, спалучэнне метадаў розных навук, што вывучаюць мінулае.
Арганизатары запрашаюць даследчыкаў, архівістаў, гісторыкаў, філолагаў, музейных супрацоўнікаў, выкладчыкаў, аспірантаў і ўсіх, каму блізкая тэматыка крыніцазнаўства, археаграфіі, гісторыі беларускай навукі і літаратуры, прыняць удзел у чытаннях і падзяліцца сваімі даследаваннямі.
XXIV Архіўныя чытанні пройдуць у будынку гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск, вул. Чырвонаармейская 6). Праблемнае поле:
- Мікалай Мікалаевіч Улашчык (1906 – 1986), яго навуковая і літаратурная спадчына
- Міждысцыплінарны падыход у гістарычных і архіўных даследаваннях
- Міжгаліновае ўзаемадзеянне ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны
- Сучасныя крыніцазнаўства і гістарыяграфія
- Інавацыі і перспектывы развіцця архіўнай справы
- Архівазнаўчая адукацыя ў XXI стагоддзі
- Архівы і музеязнаўства
- Архівы і краязнаўства
- Архівы і літаратуразнаўства
Для ўдзелу ў XXIV Архіўных чытаннях запоўніце форму для рэгістрацыі па адрасу: https://hist.bsu.by/konf2026-4
Заяўкі прымаюцца да 5 кастрычніка 2026 г.
Фота: М.М.Улашчык

