17.09.2026

Наведванне новай экспазіцыі ў мастацкім музеі

16 верасня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі выставу “ВЫБРАНАЕ: жывапіс, графіка, скульптура са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”.

Выстава з’яўляецца адкрыццёвай (прэзентацыйнай) для выставачнага корпуса №2, што нядаўна стаў часткай мастацкага музея. Архівісты азнаёміліся з  прадстаўленымі работамі, якія былі створаны ў 1960– 2020-х гадах і адлюстроўваюць розныя перыяды развіцця беларускага мастацтва. Сярод карцін –“Аўтапартрэт” Г.Скрыпнічэнкі, “Насценька” Л.Шчамялёва, “Фізік-лірык” М.Рагалевіча, “Падарожжа ў Прыпяць” П.Драчова, “Гарадскі пейзаж” А.Жданава, “Аўтабіяграфічнае” А.Кашкурэвіча, “Сонечны нацюрморт” М.Ісаёнак, “Імкненне” В.Чукіна, “Малітва” М.Басава, “Паверхня 162” І.Кашкурэвіча, “Чырвоная галава” Дз.Лаўрэнцьева, “Дом Я.Купалы ў Вязынцы”, “Памяць пра Я.Коласа” Г.Канфер і многія іншыя. Жывапіс і графіку ў шматфункцыянальнай культурнай прасторы, якая даўно знаёма гараджанам, дапаўняюць аб’ёмныя скульптуры і выявы. Архівісты БДАМЛМ гатовы прымаць прафесіянальны ўдзел у далейшых сумесных праектах з Нацыянальным мастацкім музеем РБ гэтаксама ў нанова адкрытай культурнай прасторы горада.