У гэтым годзе 5-6 верасня сталіцай свята роднага слова стануць славутыя Касцюковічы – куток Магілёўскай зямлі з багатымі літаратурнымі і культурнымі традыцыямі.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) мае прамую сувязь з гэтым урачыстым днём, бо менавіта ў сценах БДАМЛМ беражліва зберагаюцца першакрыніцы беларускага пісьменства – унікальныя рукапісы, лісты, першыя выданні і асабістыя архівы тых, хто ствараў і развіваў беларускую літаратуру.
Асаблівым гонарам для архіва-музея з’яўляецца захаванне дакументальнай спадчыны славутых ураджэнцаў Касцюкоўшчыны. Менавіта гэтая зямля (вёска Саматэвічы Касцюковіцкага раёна) падаравала Беларусі аднаго з найбольш знакавых майстроў паэтычнага слова – народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. У фондах БДАМЛМ захоўваецца яго персанальны архіўны фонд: рукапісы легендарных паэм і вершаў, асабістыя нататнікі, унікальныя фатаграфіі і ліставанне, якія раскрываюць творчую лабараторыю паэта і яго непарыўную сувязь з малой радзімай.
Акрамя таго, у архіве-музеі захоўваюцца фонды і іншых выдатных дзеячаў літаратуры і мастацтва Магілёўшчыны, чые творы складаюць залаты фонд беларускага пісьменства: Мікалая Аўрамчыка, Якуба Брайцава, Максіма Гарэцкага, Аляксея Пысіна, Аляксея Русецкага, Анатоля Сербантовіча і інш.
Захоўваючы мінулае, БДАМЛМ працягвае актыўную працу па камплектаванні і папулярызацыі літаратурнай спадчыны.
Шчыра віншуем жыхароў і гасцей Касцюковічаў, усіх аматараў беларускага слова са святам! Запрашаем даследчыкаў беларускай літаратуры да азнаямлення з каштоўными матэрыяламі ў чытальнай зале архіва-музея.

