17.07.2026

БДАМЛМ наведаў мерапрыемства Музея Янкі Купалы, прысвечанае Году беларускай жанчыны

15 ліпеня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі сумеснае мерапрыемства “Беларускі зорнага лёсу”, прысвечанае Году беларускай жанчыны і арганізаванае Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Факультэтам дызайна і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У межах тэмы “Распрацоўка канцэпцыі тэматычнай выставачнай прасторы на пляцоўцы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы” абсальвенты акадэміі па спецыяльнасці “Экспазіцыйны дызайн” прэзентавалі курсавыя праекты, прысвечаныя жызнедзейнасці Людмілы Бржазоўскай, Уладзіславы Луцэвіч, Эміліі Плятэр, Уршулі Радзівіл і Саламеі Русецкай.

Удзел у мерапрыемстве даў новы імпульс да праектных і выставачных планаў БДАМЛМ.