27 мая 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел і прачытала лекцыю “Арганізацыя дзяржаўнага ўліку архіўных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь” для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў у Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі БДУ.
У ходзе правядзення заняткаў разглядаліся нарматыўна-метадычныя асновы арганізацыі дзяржаўнага ўліку архіўных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь. Асаблівая ўвага была нададзена зменам і дапаўненням па арганізацыі ўліку архіўных дакументаў у адпаведнасці з прынятымі Правіламі работы дзяржаўных архіваў, зацверджанымі пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2022 г. № 119. Акрамя таго, лектар падзялілася вопытам арганізацыі работы па прыёме і ўліку дакументаў асабістага паходжання ў БДАМЛМ.
Найбольшую ўвагу і дыскусію выклікалі пытанні па арганізацыі ўліку копій дакументаў на правах арыгіналаў і аб правільнасці афармлення ўліковай дакументацыі ў выпадку адсутнасці або страты спраў і дакументаў у архіве арганізацыі.

