04.05.2026

“XXVI Узвышаўскія чытанні” пройдуць у БДАМЛМ

28 мая 2026 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудуцца “XXVI Узвышаўскія чытанні”, штогадовая міждысцыплінарная канферэнцыя, якая арганізуецца БДАМЛМ з 2000 г. Яна атрымала сваю назву ў гонар беларускага літаратурна-творчага аб’яднання “Узвышша”, што дзейнічала ў 1926 – 1931 гг. і адыграла значную ролю ў станаўленні сучаснай беларускай літаратуры, аказала ўплыў на іншыя галіны беларускай нацыянальнай культуры. У гэтым годзе чытанні прымеркаваны 100-годдзю “Узвышша”.

У рамках канферэнцыі запланаваны наступныя праблемы для абмеркаванняў:

  • Пошук і захаванне беларускай літаратурнай і мастацкай спадчыны
  • Сучасны стан і перспектывы вывучэння “Узвышша”
  • Эстэтыка “узвышаўскай” літаратуры
  • Часопіс "Узвышша" ў развіцці беларускай выдавецкай традыцыі
  • Фонды асабістага паходжання ў вывучэнні гісторыі “Узвышша”
  • Праблема вяртання беларускіх архіўна-музейных каштоўнасцей на радзіму
  • Дзеячы літаратуры і мастацтва, юбіляры 2026 г.

Калі вы жадаеце прыняць удзел у XXVI Узвышаўскіх чытаннях, звяртайцеся з заяўкай па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Заяўкі прымаюцца да 22 мая 2026 г.