30 красавіка 2026 года работнікі БДАМЛМ – загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ М.І.Пышынская, загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава і вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання Т.А.Анпілогава прынялі ўдзел у семінары «Организация работы по отбору и передаче на постоянное хранение в БГАКФФД аудиовизуальных документов».
Семінар прызначаны для работнікаў устаноў архіўнай галіны, адказных за збор, забеспячэнне захаванасці і перадачу на пастаяннае захоўванне ў БДАКФФД аўдыёвізуальных дакументаў.
У межах семінара выступілі спецыялісты БДАКФФД з дакладамі па пытаннях асаблівасці работы дзяржаўнага архіва з аўдыёвізуальнымі дакументамі (камплектаванне, улік, навукова-даведачны апарат), адбор фотадакументаў на пастаяннае захоўванне, складанне вопісу фотадакументаў пастаяннага захоўвання, запаўненне пашпарта кінафотафонавідэатэкі арганізацыі.

