25 красавіка 2026 г. вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) І.А.Лабовіч наведаў мерапрыемства «Беларусь и Чернобыль. 40 лет: итоги», арганізаванае Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, прысвечанае 40 гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Аварыя на Чернобыльскай АЭС – одна з найболей маштабных тэхнагенных аварый мінулага стагоддзя. 26 красавіка – гэта журботная дата не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету.
На мерапрыемстве выступіў першы намеснік начальніка дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Леанід Францавіч Дзедуль. Ён распавёў аб наступствах Чарнобыльскай катастрофы для Беларусі, выклаў сістэму мер па іх пераадоленню, планы дзяржавы па абароне насельніцтва і рэабілітацыі тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, а таксама адказаў на пытанні, якія цікавяць., у тым ліку аб надзейнасці сучаснага стану абароны ЧАЭС, праблеме захавання радыеактыўных адыходаў, аб асаблівасцях эксплуатацыі Беларускай АЭС.
Сярод дакументаў, што захоўваюцца ў БДАМЛМ, некалькі дзесяткаў прысвечаны тэме Чарнобылю: артыкулы, матэрыялы фотавыстаў, рукапісы літаратурных твораў і г. д. Яны адлюстроўваюць глыбокі адбітак, які заставіла трагедыя саракагадавой даўніны ў беларускім грамадстве.

