23.04.2026

Работнікі БДАМЛІ ўшанавалі памяць беларускага класіка Змітрака Бядулі

23 красавіка 2026 года спаўняецца 140 гад з дня нараджэння паэта, празаіка і літаратуразнаўцы Змітрака Бядулі. У гэты дзень ушанаваць памяць і ўскласці кветкі на магілу беларускага класіка сабраліся работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ), Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і вядомыя дзеячы культуры Беларусі.

Перад прысутнымі выступіў сын З.Бядулі, І.С.Плаўнік. Ён падзяліўся сваімі ўспамінамі пра бацьку і падзякаваў прысутных за дапамогу ва ўвекавечанні памяці паэта, празаіка і літаратара З.Бядулі.

Дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка распавяла пра роль БДАМЛМ у захаванні і папулярызацыі дакументаў З.Бядулі, што зберагаюцца ў архіве-музеі.

Змятрок Бядуля раптоўна памёр падчас эвакуацыі 3 лістапада 1941 года ў раёне Уральска ў Казахстане, дзе і быў пахаваны.

У савецкія гады вярнуць прах класіка беларускай літаратуры ў рэспубліку спрабавалі шэсць разоў, але па розных прычынах усё зрывалася. У лютым 2020 года прах Змітрака Бядулі быў эксгумаваны і дастаўлены ў Беларусь. Па жаданні сваякоў рэшткі захоўваліся з блаславення мітрапаліта ў Ільінскай царкве ў Бабруйску. 3 лістапада гэтага ж года яны былі перапахаваны на Усходніх могілках Мінска. Пры садзейнічанні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Саюза пісьменнікаў Беларусі, сваякоў З.Бядулі і соцень неабыякавых беларусаў, якія ўдзельнічалі ў дабрачынным зборы сродкаў, у 2025 годзе была ўсталявана надмагільная пліта, створаная аўтарскім калектывам: скульптарам С.Л.Гумілеўскім і архітэктарам В.І.Каракам. 3 лістапада 2025 г. ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця надмагільнага помніка прынялі ўдзел і работнікі БДАМЛМ на чале з дырэктарам Я.А.Макарэнкам.