18.04.2026

Работнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

18 красавіка 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) традыцыйна прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.

Работнікі БДАМЛМ правялі работы па ўборцы і добраўпарадкаванні ўнутраных памяшканняў архіва, правялі генеральную ўборку, навялі парадак у кабінетах і чытальнай зале. Таксама былі выкананы работы па ўборцы прылеглай тэрыторыі.

Удзел у рэспубліканскім суботніку – гэта не толькі магчымасць унесці свой уклад у добраўпарадкаванне горада, але і выдатны спосаб аб’яднаць калектыў і зарадзіцца пазітыўнай энергіяй.