17.04.2026

БДАМЛМ наведаў і прыбраў магілы сваіх фондаўтваральнікаў

17 красавіка 2026 года ў межах мерапрыемстваў рэспубліканскага суботніка работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі месцы пахавання і прыбралі могілкі вядомых дзеячаў культуры Беларусі – фондаўтваральнікаў архіва-музея: пісьменнікаў Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча і Яўгеніі Янішчыц, кампазітара Яўгена Глебава, мастацтвазнаўцы Сендэра Палееса і інш.