16.04.2026

Банэрная выстава БДАМЛМ «Народныя паэты Беларусі» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі

15 красавіка 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы –  школе» Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) арганізаваў экспанаванне банэрнай выставы «Народныя паэты Беларусі» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.

Экспазіцыя была размешчана ў метадычным кабінеце акадэміі. Перад прысутнымі выступіла загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ В.В.Біруля. Яна распавяла аб дакументах, прадстаўленых на выставе, дзейнасці архіва-музея і ўнікальнасці фондаў, якія ў ім захоўваюцца.

 Дзякуючы банэрнаму фармату выставы, студэнты змаглі ўбачыць рэдкія архіўныя фотаздымкі, рукапісы і дакументы, якія адлюстроўваюць жыццёвы і творчы шлях класікаў, уганараваных высокім званнем – народны паэт Беларусі.

Удзел БДАМЛМ у акцыі «Архівы — школе» спрыяе папулярызацыі архіўнай справы і выхаванню ў моладзі павагі да гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны. Экспанаванне выставы БДАМЛМ «Народныя паэты Беларусі» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі стала чарговым крокам у плённым узаемадзеянні паміж архіўнай установай і навучальнымі ўстановамі краіны.