03.04.2026

Аб адкрыцці выставы «Горнымі дарогамі. Каўказ» у публікацыі агенцтва «Мінск-Навіны»

3 красавіка 2026 года на сайце інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны» выйшаў рэпартаж карэспандэнта Вольгі Ропат, прысвечаны адкрыццю ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) мастацка-дакументальнай выставы «Горнымі дарогамі. Каўказ». Экспазіцыя прымеркавана да знакавай даты – 100-годдзя з дня нараджэння выдатнага жывапісца, педагога і заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыса Аракчэева.

Куратар выставы, вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Таццяна Анпілогава распавяла пра дакументальную частку выставы. Экспазіцыя ўключае ўнікальныя архіўныя матэрыялы і біяграфічныя дакументы, якія раскрываюць прафесійнае станаўленне майстра і яго ўклад у беларускае мастацтва. Мастацкую канцэпцыю праекта прадставіла дачка мастака — Аксана Аракчэева. Аснову вобразнага рада складаюць эскізы, створаныя Барысам Уладзіміравічам падчас двух паездак у Дом мастакоў у Хосце. Гэтыя працы адкрываюць гледачу «іншага» Аракчэева.

Спасылка на публікацыю https://minsknews.by/gistarychny-dakument-napisany-pendzlem-u-minsku-adkrylasya-vystava-prysvechanaya-mastaku-arakcheevu/