14.08.2023

Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва з ДУА "Сярэдняя школа № 86 г. Мінска імя Тамаша Занько"

11 жніўня 2023 года ў межах рэалізацыі пілотнага праекта "Юны архівіст" і рэспубліканскай акцыі "Архівы - Школе" намеснік дырэктара Алена Аляксандраўна Макаранка падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 86 г. Мінска імя Тамаша Занько" Аляксеем Аляксандравічам Серабраковым.

У ходзе мерапрыемства было дасягнута дамоўленасць аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве з мэтай фарміравання маральна-патрыятычных настрояў, павышэння грамадзянскай свядомасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі сярод навучэнцаў 10-11 класаў гуманітарна-сацыяльнай накіраванасці.