10.05.2023

Гісторык тэатра Барыс Ільін наведаў архіў-музей

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведаў госць з Волагды – Барыс Валер’евіч Ільін, гісторык тэатра, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Валагодскага інстытута права і эканомікі ФСВП Расіі.

Барыс Валер’евіч перадаў у бібліятэку архіва-музея зборнікі матэрыялаў Міжнародных Міхоэлсаўскіх чытанняў. Выданні змяшчаюць артыкулы даследчыка пра беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў прафесійнага тэатра Беларусі Фларыяна Ждановіча.