05.05.2023

Кансультаванне грамадзян у рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна»

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”, прымеркаванай да Дня сям’і, да 15 мая 2023 года (ўключна) праводзіць кансультаванне грамадзян аб месцазнаходжанні архіўных дакументаў, якія неабходны для аказання дапамогі па сацыяльных пытаннях.

Для правядзення кансультавання вы можаце звярнуцца непасрэдна ў архіў-музей. Супрацоўнікі чытальнай залы адкажуць на ўсе вашыя пытанні. Альбо вы можаце атрымаць кансультацыю па тэлефоне (017) 242-51-88 (у працоўны час архіва-музея). Кантактная асоба – загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Таццяна Вадзімаўна Іванова.

*На фатаграфіі - народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль з сям'ёй. 1986 г. Ф. 59. Воп. 4. Адз. зах. 267. Л. 1.