05.05.2023

Свята Перамогі ў дакументах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

Дзень Перамогі – свята перамогі над гітлераўскай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне, якое адзначаецца ў нашай краіне 9 мая. Сярод дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва захоўваюцца фотаздымкі дзеячаў культуры, якія змагаліся на палях вайны і сустракалі свята Вялікай Перамогі ў Берліне.