10.06.2023

Экскурсія работнікаў архіва-музея з нагоды 63-годдзя ўстановы

10 чэрвеня 2023 года, у рамках мерапрыемстваў да 63-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), калектыў установы наведаў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту – музей пад адкрытым небам, які дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей.

Работнікі БДАМЛМ наведалі экспазіцыйныя сектары “Цэнтральная Беларусь”, “Паазер’е” і “Падняпроўе”, азнаёміліся з асаблівасцямі традацыйнай забудовы паселішчаў у розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах нашай краіны.

Больш фатаграфій на Facebook.