31.05.2024

«Песняры–55»: сумесны выставачны праект БДАМЛМ і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

30 мая 2024 г. у межах сумеснага выставачнага праекта Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечанага 55-годдзю беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры", работнікі архіва-музея наведалі аднайменную выставу. Экспазіцыя выстаўкі "Песняры-55" размясцілася на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

На часовае захоўванне і экспанаванне з боку БДАМЛМ быў прадстаўлены шэраг дакументаў з фондаў №114 “Установа “Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга філармонія” і № 119 “Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз кампазітараў”.

Работнікі БДАМЛМ Кекелева Т.В., Скок В.П., Пусцільнік-Марчук Н.Г., Максімовіч І.Г, Студзінская Л.Ю., Філімонцава М.А. азнаёміліся з прадметным радам, які адлюстроўвае дзейнасць Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ад вытокаў яго фарміравання, а таксама з жыццём і творчасцю кіраўніка і ўдзельніка ансамбля "Песняры" У.Р. Мулявіна на першых этапах станаўлення вакальна-інструментальнага ансамбля.