06.12.2024

Першае паступленне дакументаў фатографа, фотакарэспандэнта, заслужанага журналіста Юрыя Сяргеевіча Іванова ў БДАМЛМ

5 снежня 2024 года загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Марыя Іосіфаўна Пышынская і загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання Вольга Фёдараўна Шаталава наведалі майстэрню фатографа, фотакарэспандэнта, заслужанага журналіста Беларусі, адзінага ў Беларусі ўладальніка дыплома “World Press Photo” (1988), пераможцы конкурсу “Золотая литера” (2008) Юрыя Сяргеевіча Іванова.

У выніку сустрэчы адбылося першае паступленне дакументаў Юрыя Сяргеевіча (яго асабістыя і творчыя фота) у БДАМЛМ, устаноўлена дамоўленнасць наконт далейшага папаўнення яго фонду.