27.09.2024

ПРЭС-РЭЛІЗ

Арганізацыйны камітэт па правядзенні навуковых канферэнцый Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва запрашае на ХХII Архіўныя чытанні «Супрацоўніцтва ў захаванні сацыяльнай памяці», прысвечаныя трыццацігоддзю прыняцця закона «Аб архіўнай справе»

Час і месца:

30 кастрычніка 2024 г.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (вул. Кірыла і Мяфодзія, 4, 220030, г. Мінск, электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Асноўныя пункты абмеркавання:

  • Праблемы і перспектывы развіцця архіўнай галіны Беларусі
  • Тэорыя і практыка супрацоўніцтва архіваў, музеяў, бібліятэк для захавання культурнай і сацыяльнай памяці Беларусі
  • Творчая прастора чалавека і праблемы яе прадстаўлення ў архіўнай, музейнай і біблятэчнай практыцы
  • Сувязі архіваў, музеяў і бібліятэк Беларусі з установамі адукацыі і навукі
  • Міждысцыплінарны аспект даследаванняў культурнай і гістарычнай спадчыны мінулага
  • Дзеячы літаратуры і мастацтва Беларусі (юбіляры 2024 г.)

ЗАЯЎКА

удзельніка ХХII АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ

30 кастрычніка 2024 г., г. Мінск

Прозвішча______________________________

Імя____________________________________

Імя па бацьку____________________________

Пасада_________________________________

Поўная назва ўстановы___________________

Вучоная ступень, вучонае званне___________

Паштовы адрас арганізацыі________________

Кантактны тэлефон, e-mail_________________

Тэма даклада____________________________

Выступленні: Пленарнае 15 хвілін. Секцыйнае 10 хвілін.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў альманах «Аўтограф».