“Представь свою мечту, мысленно проложи путь к её реализации, и она исполнится”, – у гэтай формуле рэцэпт рэалізацыі сусветна вядомага вандроўніка, мастака і святара Фёдара Конюхава, пра гэта сведчаць і яго працы.
1 снежня 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведаў адкрыццё новай выставы НЦСМ і галерэі FARBA “Путешествия Фёдора Конюхова” (пр. Незалежнасці, 47), дзе прадстаўлены некалькі дзясяткаў (з больш 3000) прац Фёдара Конюхава, сфарміраваных падчас экспедыцый на Эверэст, да мыса Гон, Паўночнага і Паўднёвага полюса, тэматычна блізкія працы Вадзіма Качана і іншых беларускіх аўтараў, а таксама імерсіўны фільм “Ожившие полотна Фёдора Конюхова”.
Зашоўшы з павыбельваных снегам вуліц у галерэю з каляровымі, поўнымі жыцця творамі Фёдара Конюхава, можна напоўніцца святлом і эмоцыямі з яго падарожжаў. Ці проста заплюшчыць вочы і паспрабаваць усвядоміць сваю мару.