29.11.2023

Копіі дакументаў БДАМЛМ на выставе "Бурлівага лета сляды незмярымы"

28 лістапада 2023 года ў межах дагавора аб супрацоўніцтве і ў рамках рэалізацыі сумеснага доўгатэрміновага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у адкрыцці выставы “Бурлівага лёту сляды незмярымы”, арганізаванай Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і прымеркаванай да 100-годдзяя з дня ўтварэння літаратурна-мастацкага аб’яднання “Маладняк”.

На экспазіцыі прадстаўлены павялічаныя копіі дакументаў, фотаздымкаў, кніжныя выданні бібліятэкі “Маладняк” 1923-1928 гг., часопісы “Маладняк”, “Узвышша”, перыядычныя альманахі філій “Маладняка”, а таксама копіі дакументаў з фондаў БДАМЛМ.

Галерэя малюнкаў