Вячаслаў Пятровіч сябраваў з калектывам архіва-музея, стаў адным з яго фондаўтваральнікаў, перадаўшы вялікі ўласны архіў для захавання. Доктар філалагічных навук, прафесар, літаратуразнавец, пісьменнік, крытык, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч, патрыёт сваёй радзімы. Шматлікія пакаленні студэнтаў-філолагаў БДУ слухалі яго лекцыі і вучыліся па ягоных кнігах. Зробленае Вячаславам Рагойшам ўражвае – ён аўтар некалькіх тысяч навуковых прац, у тым ліку дольш за двадцаць манаграфій і падручнікаў, рэдактар навуковых часопісаў і краязнаўчых выданняў, аўтар зборніка ўласных вершаў. Вядомы Вячаслаў Пятровіч і як навуковы кіраўнік і рэцэнзент некалькіх дзясяткаў дысертацый, стваральнік і загадчык кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.
Чалавечая далікатнасць і ясны розум Вячаслава Рагойшы запомніліся многім, хто быў з ім знаёмы. У БДАМЛМ багата матэрыялаў з фондаў вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва, з кім сябраваў і каму прысвячаў свае працы В.П.Рагойша. Дакументы з фондаў М.Танка, Я.Брыля, У.Калесніка, С.Грахоўскага, В.Скалабана, Г.Бураўкіна, А.Мальдзіса, А.Каўкі, М.Гарэцкага і мн.інш. сведчаць, што Вячаслаў Пятровіч Рагойша быў і застанецца ў вечнасці часткай годнага пантэона волатаў думкі і рупліўцаў на ніве беларускай культуры.
Крыніца фотаздымка https://philology.bsu.by/

