27.09.2024

ХХII Архіўныя чытанні ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

30 кастрычніка 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудуцца ХХII Архіўныя чытанні «Супрацоўніцтва ў захаванні сацыяльнай памяці», прысвечаныя трыццацігоддзю прыняцця закона «Аб архіўнай справе».

Плануюцца наступныя пункты абмеркавання: праблемы і перспектывы развіцця архіўнай галіны Беларусі; тэорыя і практыка супрацоўніцтва архіваў, музеяў, бібліятэк для захавання культурнай і сацыяльнай памяці Беларусі; творчая прастора чалавека і праблемы яе прадстаўлення ў архіўнай, музейнай і біблятэчнай практыцы; сувязі архіваў, музеяў і бібліятэк Беларусі з установамі адукацыі і навукі; міждысцыплінарны аспект даследаванняў культурнай і гістарычнай спадчыны мінулага; дзеячы літаратуры і мастацтва Беларусі (юбіляры 2024 г.).

Аргамітэт Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва запрашае прыняць удзел усіх зацікаўленых даследчыкаў.