Калектыў работнікаў установы «Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва» (далей — БДАМЛМ) пад кіраўніцтвам дырэктара А.А. Макаранкі прынялі ўдзел у праглядзе фільма, сюжэт якога накіраваны на папулярызацыю ведаў аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь.
Пасля сеансу работнікі БДАМЛМ актыўна дзяліліся ўражаннямі і выказалі сваё меркаванне аб тым, што ў нас ёсць нямала ведаў аб краіне, але падобныя прэм'еры дапамагаюць умацоўваць патрыятызм, выклікаюць пачуццё любові да сваёй краіны і дапамагаюць усведамляць важнасць захавання міру і спакою на сваёй зямлі.