28.09.2023

Голас архіва

28 верасня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва адбылася сустрэча намесніка дырэктара архіва-музея Алены Аляксандраўны Макаранка з акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага дзяржаўнага тэатра імя М. Горкага, заслужаным артыстам Беларусі, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі – Андрэем Андрэевічам Душачкіным.

Андрэй Андрэевіч падарыў архіву-музею зборнік “Подых часу. Проза. Публіцыстыка” (Гродна, 2023) са сваім творам “Франтавік”, пагадзіўся прыняць удзел творчай сустрэчы са студэнтамі і школьнікамі ў межах акцыі “Архівы-школе”, а таксама стаць голасам установы ў праекце “QR-гід”.

Галерэя малюнкаў

View the embedded image gallery online at:
https://bdamlm.by/golas-arkhiva#sigProIdffaff4571a