01.10.2025

Экскурсія ў БДАМЛМ ў Міжнародны Дзень пажылога чалавека

1 кастрычніка 2025 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня пажылога чалавека ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася экскурсія для групы наведвальнікаў з ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна г.Мінска».

 

У ходзе экскурсіі прадстаўнікі «срэбнага ўзросту» пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва-музея, даведаліся аб тым, з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся першыя архівісты, аб дзейнасці БДАМЛМ у нашы дні, у тым лікуі аб асноўных напрамках працы ўстановы.

Госці архіва пазнаёміліся з літаратурна-дакументальнымі выставамі, якія экспануюцца ў чытальнай зале. Вядучы архівіст Т.А.Анпілогава прадставіла літаратурна-дакументальную выставу «Я справай абраў сабе слова», прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка Навума Кісліка. Вядучы архівіст Н.А.Мізон распавяла наведвальнікам аб экспазіцыі «Кожная роля – галоўная», прымеркаванай да 120-годдзя народнай артысткі СССР, актрысы тэатра і кіно Стэфаніі Станюты.

Падчас экскурсіі ў наведвальнікаў была ўнікальная магчымасць дэталёва пазнаёміцца з прадстаўленымі на выставах дакументамі.

Экскурсія пакінула ў гасцей станоўчыя эмоцыі і ўражанні.