Для будучых гісторыкаў была праведзена спецыялізаваная экскурсія, мэтай якой стала знаёмства з унікальнымі фондамі архіва-музея, якія зберагаюць дакументальную спадчыну выдатных дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва.
Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ В.В.Біруля пазнаёміла студэнтаў з гісторыяй стварэння архіва, асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці і найбольш каштоўнымі экспанатамі. Студэнты даведаліся пра асаблівасці працы з архіўнымі дакументамі, пра метады іх апрацоўкі і захавання. Асаблівая ўвага была нададзена дакументам, якія адлюстроўваюць гісторыю беларускай літаратуры і мастацтва.
У чытальнай зале архіва-музея студэнты пазнаёміліся з дакументамі, прадстаўленымі на выставах, прысвечаных юбілеям народнага паэта Беларусі Р.Барадуліна і народнай артысткі СССР С.Станюты.
Акцыя “Архівы – школе” з’яўляецца важным напрамкам дзейнасці БДАМЛМ, накіраваным на павышэнне цікавасці моладзі да гісторыі і культуры Беларусі. Падобныя экскурсіі дапамагаюць будучым гісторыкам атрымаць неацэнны практычны вопыт працы з архіўнымі матэрыяламі і спрыяюць фармаванню прафесійных навыкаў.