21.02.2024

Экскурсія на роднай мове ад БДАМЛМ

21 лютага 2024 года да Міжнароднага дня роднай мовы і ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва правёў экскурсію для навучэнцаў 9-га класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Мінска”. Увазе вучняў у чытальнай зале архіва была прадстаўлена выстава “Перад сабой і светам будзь праўдзівы…”, прысвечаная 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, творы якога знаёмыя кожнаму чалавеку з самага дзяцінства. Трэба адзначыць, што і дзеці, і работнікі БДАМЛМ размаўлялі выключна на беларускай мове, такім чынам далучыўшыся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.  

Акрамя таго, для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, навучэнцы пазнаёміліся з такой прафесіяй як “архівіст”, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, спецыфіцы працы з архіўнымі дакументамі.

Маем вялікі гонар садзейнічаць развіццю і росквіту беларускай мовы, літаратуры і культуры Беларусі!

Галерэя малюнкаў