14.11.2025

Дэпартамент па энергаэфектыўнасці аб’яўляе аб старце рэспубліканскай інфармацыйна – адукацыйнай акцыі «Беларусь-энергаэфектыўная краіна». Далучайцеся!

З 10 па 20 лістапада 2025 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць Рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).

 

Акцыя праводзіцца з мэтай рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 №3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 №239-З «Аб энергазберажэнні».

Мэта правядзення акцыі – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў побыце, што з’яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

Прымаючы пад увагу, што эфектыўнае і разумнае спажыванне энергарэсурсаў шмат у чым залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных структур, устаноў, арганізацый і бізнес-супольнасцяў, грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці заклікае далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» і прыняць актыўны ўдзел у інфармаванні супрацоўнікаў і грамадства аб важнасці энергаэфектыўнасці і спосабах энергазберажэння ў побыце.

Да Міжнароднага дня энергазберажэння Дэпартамент па энергаэфектыўнасці арганізуе цэлы шэраг тэматычных мерапрыемстваў: круглыя сталы, навучальныя семінары – для спецыялістаў; адкрытыя ўрокі і інфармацыйныя гадзіны, інтэлектуальныя гульні, конкурсы і віктарыны – для дзяцей і моладзі; міні-конкурсы – для падпісчыкаў у сацыяльных сетках; гарачыя тэлефонныя лініі – для адказаў на самыя актуальныя пытанні грамадзян і арганізацый; прэс-мерапрыемствы – для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца, накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў энергаэфектыўнасці і энергазберажэння, папулярызацыю, у даступнай для шырокага кола грамадзян форме, эканамічных, экалагічных і сацыяльных пераваг энерга - і рэсурсазберагальнага ладу жыцця, умацаванне энергетычнай незалежнасці нашай краіны.

Інфармацыйныя матэрыялы на адпаведную тэматыку размешчаны на інтэрнэт-сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці ў раздзеле «Папулярна аб энергазберажэнні/карысныя парады».