05.05.2026

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва на дыялогавай пляцоўцы з праглядам фільма і прэзентацыяй віртуальнай выставы

4 мая 2026 года ў будынку гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 85-годдзю абароны Брэсцкай крэпасці, арганізаваная сумеснымі намаганнямі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і гістарычнага факультэта.

Дыялогавая пляцоўка ўключала прагляд дакументальнага фільма “Крэпасць-герой”, падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прэзентацыю віртуальнай выставы “Вайна прайшла скрозь іх сэрцы”.

Мерапрыемства было адкрыта выступленнямі дырэктара БДАМЛМ А.А.Макаранкі і загадчыка кафедры крыніцазнаўства С.Н.Ходзіным, якія падкрэслілі важнасць гістарычнай памяці для бесперапыннага развіцця грамадства і распавялі пра працу архіўных устаноў у гэтым напрамку. Дацэнт кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян С.С.Александровіч зрабіў даклад “Подзвіг Брэсцкай крэпасці ў кіно”. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ, кандыдат гістарычных навук Д.С.Самахвалаў прэзентаваў віртуальную выставу “Вайна прайшла скрозь іх сэрцы”.

Дэкан гістарычнага факультэта БДУ А.Г.Каханоўскі падвёў вынікі і ўзгадаў удзельнікаў вайны, якія раней працавалі на факультэце, і пажадаў захавання міру на нашай зямлі.

Прагляд дакументальнага фільма і прэзентацыя віртуальнай выставы не пакінулі абыякавымі студэнтаў і выкладчыкаў БДУ. Яны актыўна задавалі пытанні і ўдзельнічалі ў дыскусіях.

Дыялогавая пляцоўка і іншыя сумесныя мерапрыемствы БДАМЛМ і гістарычнага факультэта БДУ закліканы ўмацаваць сувязі не толькі паміж гэтымі ўстановамі, але і наогул паміж архіўнай і адукацыйнай галінамі.

Галерэя малюнкаў