Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу «Сустрэча на Гасціным двары», прымеркаваную да Дня горада. Прапануем азнаёміцца з малюнкамі мастачкі Макрыны Пашкоўскай (сапраўднае яе імя Людміла Іванаўна Міронава). Галоўнай творчай тэмай мастачкі з'яўляецца архітэктурны гарадскі пейзаж. На выставе прадстаўлены малюнкі М.Пашкоўскай, зробленыя ёю ў 1980-90 – я гг.у гісторыка-архітэктурнай зоне – Верхні горад. У цяперашні час не ўсе будынкі і панадворкі тых часоў захаваліся, некаторыя прайшлі рэканструкцыю.
Віртуальная выстава «Сустрэча на Гасціным двары» дазваляе пагрузіцца ў таямнічы свет зменлівага аблічча горада Мінска з яго непаўторнымі архітэктурнымі помнікамі, утульнымі панадворкамі і маляўнічымі аркамі, якія няўмольна забірае ў нас час.
Больш падрабязна азнаёміцца з выставай можна па спасылцы: https://bdamlm.by/vystavi/virtualnyya-vystavi/sustrecha-na-gastsinym-dvary