Архівісты сабраліся, каб расказаць аб працоўных дасягненнях і павіншаваць лепшых прадстаўнікоў калектыву.
На ўрачыстым мерапрыемстве з віншаваннямі і словамі падзякі выступіла намеснік дырэктара БДАМЛМ – Макаранка Алена Аляксандраўна.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё галіны і па выніках работы былі ўзнагароджаны лепшыя з лепшых.
Калектыў бачыць сваю задачу ў захаванні гістарычнай памяці праз дакументы архіва і ўмацаванні сувязі паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй.