Гэта мерапрыемства, арганізатарамі якога з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па турызме, традыцыйна праводзіцца ў першы тыдзень лета з мэтай папулярызацыі ўнутранага турызму.
Работнікі БДАМЛМ Н.А. Мізон, Н.Г. Пусцільнік-Марчук, І.Г. Максімовіч, В.П. Скок прынялі ўдзел у агляднай экскурсіі па архітэктурным помніку XVII ст. – былому бернардынскаму комплексу, дзе сёння размяшчаюцца гатэль «Манастырскі» і ўласна БДАМЛМ. Таму экскурсія, якая пачалася ў былым кляштары бернардынцаў, падзямеллі якога захоўваюць таямніцы векавога мінулага, плаўна перамясцілася да сцен неменш загадкавага будынка касцёла бернардынцаў. І тут ініцыятыва перайшла да работнікаў БДАМЛМ, якія расказалі пра гісторыю былога касцёла бернардынцаў і працу архівістаў і навуковых супрацоўнікаў, якія клапоцяцца аб захаванні і перадачы скарбніцы беларускай культуры будучым пакаленням.
У ходзе мерапрыемства паміж суседзямі – работнікамі гасцінічнага комплексу і архіва-музея – была дасягнута дамоўленасць аб узаемавыгадным супрацоўніцтве з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.