Удзельнікамі мерапрыемства з'яўляліся дырэктар–галоўны рэдактар Выдавецкага дома "Звязда", старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі А.М. Карлюкевіч, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, дацэнт Я.А. Гарадніцкі, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа В.В. Міцкевіч, мадэратарам мерапрыемства — загадчык аддзела культуры газеты "Звязда" Л.І. Рублеўская.
На круглым стале было разгледжана шырокае кола пытанняў, сярод якіх уплыў Вялікай Айчыннай вайны на творчасць вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў, аб наяўнасці незаслужана забытых твораў і метадах папулярызацыі беларускай літаратуры на ваенную тэматыку.
Больш чытайце ў выпуску газеты "Звязда" 16.12.2023