26.06.2025

Удзел БДАМЛМ у круглым стале да 120-годдзя П.У.Броўкі

25 чэрвеня 2025 года, вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Н.А.Мізон прыняла ўдзел у круглым стале і выступіла з паведамленнем “Лісты Петруся Броўкі да Яўгена Мазалькова – эпісталярый, што адкрывае свет паэта (з дакументаў БДАМЛМ)”. Мерапрыемства адбылося ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі і было прымеркавана да юбілею народнага паэта Беларусі.

 

Архіў-музей валодае дастатковай колькасцю дакументаў, што адлюстроўваюць творчыя і сяброўскія стасункі П.У.Броўкі праз артэфакты шматлікіх персанальных фондаў вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва. Самы вялікі аб’ём пісьмаў і паштовак, а таксама тэлеграм Петруся Усцінавіча адклаліся ў фондзе № 259 паэта-перакладчыка і літаратуразнаўцы Я.С.Мазалькова. У адрозненне ад многіх іншых лістоў П.У.Броўкі розным асобам, лісты Я.С.Мазалькову не былі апублікаваныя. Іх сённяшняе прачытанне ўзбагачае разуменне культурнага і гістарычнага кантэксту адпаведнай эпохі.

Падчас круглага стала галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Н.Н.Шапран прэзентавала чэрвеньскі нумар выдання, сярод публікацый якога – артыкул Н.А.Мізон “Паэзія” Петруся Броўкі з каментарыямі крытыкаў” у рубрыцы “Асоба на архіўных старонках”.

З нагоды юбілея П.У.Броўкі на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучалі інтэрв’ю, удзельнікаў круглага стала, у тым ліку Н.А.Мізон, транслявалася на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё