11.09.2026

Работнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Захаванасць нацыянальных архіўных фондаў: практыка і перспектыва”

10 верасня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Захаванасць нацыянальных архіўных фондаў: практыка і перспектыва”, якая сабрала кіраўнікоў архіўных ведамстваў, вядучых вучоных і спецыялістаў галіны з дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Пленарнае пасяджэнне адкрыў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, які ў сваім выступленні падкрэсліў стратэгічную значнасць мадэрнізацыі архіўнай інфраструктуры, укаранення перадавых тэхналогій кансервацыі і рэстаўрацыі, а таксама ўмацавання міждзяржаўнага прафесійнага дыялогу ў справе гарантаванага зберажэння гістарычнай памяці. У ходзе форуму прагучалі змястоўныя даклады прадстаўнікоў краін СНД, прысвечаныя актуальным аспектам арганізацыі аптымальных умоў захоўвання архіўных спраў на розных носьбітах, прэвентыўнай абароны рарытэтных крыніц, метадам аблічбоўкі і забеспячэнню доўгачасовай захаванасці электронных дакументаў.

Удзел у канферэнцыі дазволіў спецыялістам БДАМЛМ азнаёміцца з міжнароднымі практыкамі, а таксама вызначыць новыя перспектывы ўдасканалення навукова-метадычнай і практычнай дзейнасці архіва-музея па забеспячэнні захаванасці нацыянальнай дакументальнай спадчыны.