БДАМЛМ прыняў удзел у стварэнні выставы і прадаставіў лічбавыя копіі афіш тэатра 1960-1970-х гг., якія размешчаны на тэматычнай экспазіцыі “Тэатральныя афішы скрозь час”.
Акрамя таго, на выставе можна убачыць кнігі пра заснаванне і дзейнасць тэатра, фатаграфіі будынка, матэрыялы, звязаныя з архітэктарамі будынка ТЮГа, літаратурныя крыніцы знакавых пастановак розных гадоў, а таксама палажэнні, загады, рэпертуарныя планы і іншыя. Прадстаўленыя матэрыялы дазваляюць прасачыць гісторыю развіцця ТЮГа, убачыць, як фарміраваўся яго рэпертуар і творчы калектыў.
Сучасны ТЮГ працягвае традыцыі папярэднікаў, захоўваючы сваю індывідуальнасць і асаблівую атмасферу творчасці. Тэатр прапануе насычаны рэпертуар як для дзяцей, так і для дарослых. Творчае майстэрства акцёраў і цікавыя пастаноўкі зноў і зноў пацвярджаюць, што і цяперашні ТЮГ застаецца тэатрам асаблівага прызначэння.
БДАМЛМ віншуе ТЮГ з юбілейным сезонам і рэкамендуе ўсім наведаць выставу “Тэатр, дзе нараджаюцца мары”. Гэта выдатная магчымасць дакрануцца да гісторыі беларускага тэатральнага мастацтва.