На паказе спектакля прысутнічаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л. Воінаў. З уступным словам выступіла дырэктар школы М.Б.Міхайлічэнка.
П’еса паказвае вайну так, як яе можа зразумець дзіця, — разам з героямі спектакля гледачы праходзяць франтавымі дарогамі і бачаць жудаснае гора – Вайну – вачыма наіўнай цыркавой сабакі і іншых хатніх жывёл, пакінутых людзьмі на волю лёсу. Удзельнікі спектакля выступілі жыва і ярка, паказаўшы выдатны ўзровень акцёрскага майстэрства і творчай смеласці.
Па заканчэнні спектакля А.Л.Воінаў падзякаваў юных артыстаў і ўручыў ім салодкія падарункі.