25.07.2025

Папулярнасць выставы “Кожная роля - галоўная” ў соцыуме

25 ліпеня 2025 года другая група прадстаўнікоў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска” наведала  выставу “Кожная роля – галоўная”, прысвечаную 120-годзю народнай артысткі Беларусі Стэфаніі Станюты.

 Жадаючых азнаёміцца з дакументамі знакамітай актрысы было настолькі многа, што работнікам БДАМЛМ давялося прымаць гэтую катэгорыю наведвальнікаў двойчы за  апошні месяц. Цікавасць да выставы была падмацавана добрым веданнем аўдыторыяй рэпертуару Станюты ў тэатры і кіно, а таксама асабістым знаёмствам  з ёй некаторых прысутных. Прыёмным сюрпрызам для архівістаў быў расповяд адной з наведвальніц пра колішняе гасцяванне ў кватэры Стэфаніі Міхайлаўны клуба “Беларуская хатка”. Жанчына была ўдзельніцай той сустрэчы, падзялілася з архівістамі і прысутнымі сваім досведам і ўспамінамі пра вялікую актрысу, а таксама паабяцала прынесці ў архіў фотаздымкі , на якіх зафіксавана названая падзея.