07.06.2024

Міжнародны дзень архіваў ў БДАМЛМ

7 чэрвеня 2024 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня архіваў ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) была праведзена экскурсія для студэнтаў 3 курса (групы № 3) завочнай формы атрымання адукацыі гістарычнага факультэта БДУ.

Знаёмства з БДАМЛМ пачалося з гісторыі будынка архіва-музея і прадоўжылася аглядам складу дакументаў фондаў пад куратарствам вядучага архівіста аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Т.В. Кекелевай.

Вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Л.Ю. Студзінская расказала аб арганізацыі работы па дзяржаўным ўліку дакументаў. Прадэманстравала існуючыя формы ўліку — справы фондаў, карткі і лісты фондаў, пазнаёміла з парадкам іх запаўнення. Асаблівую ўвагу ўдзяліла арганізацыі ўліку асабліва каштоўных спраў і музейных прадметаў.

Рэалізацыя тэарэтычнага боку мерапрыемства працягнулася пад кіраўніцтвам дырэктара БДАМЛМ А.А. Макаранка падчас чытання лекцыі: «Арганізацыя навукова-даведачнага апарата і выкарыстання архіўных дакументаў».

Будучыя дакументазнаўцы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з багатай документальнай спадчынай БДАМЛМ і паглыбіць свае веды ў архіўнай галіне.