Увага! Перш, чым адпраўляць электронны зварот, азнаёмцеся з патрабаваннямі, якія прад'яўляюцца да зваротаў
- Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мовах.
- Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- сутнасць звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
- Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- поўнае найменаванне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- сутнасць звароту;
- прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі маецца), упаўнаважанага падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
- Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас пошты, які ўказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна альбо месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“. Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
- не змяшчаюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі маецца), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі маецца) кіраўніка або асобы ўпаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, альбо якім, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, устаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі органаў архіўнай справы і справаводства і архіўных устаноў;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
Пачынаючы з 2 студзеня 2023 г. падача электронных зваротаў у БДАМЛМ ажыццяўляецца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Адказ архіва-музея на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю – Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З "Об обращениях граждан и юридических лиц"
Звяртаем увагу, што запыты аб запатрабаванні звестак з архіўных дакументаў: атрыманне архіўных даведак, архіўных выпісак, архіўных копій, інфармацыйных лістоў - не падпадаюць пад дзеянне Закона №300-3 і не могуць улічвацца пры іх унясенні ў сістэму зваротаў.
Для такіх запытаў выкарыстоўвайце форму заяўкі на паслугу.
заяўка на паслугу
Для атрымання інфармацыі, неабходнай для афармлення запытаў сацыяльна-прававога характару просьба пераходзіць у раздздел “Адміністрацыйныя працэдуры”